Свята-Пакроўская царква (Жалезніца)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм (не захаваўся) ў вёсцы Жалезніца Баранавіцкага раёна.

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
53°15′55,23″ пн. ш. 25°53′29,46″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Жалезніца
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1839 год
Стан страчана

ГісторыяПравіць

Была размешчана за 1,5 вярсты ад вёскі, дзе пабудавана ў 1839 годзе. Царква з'яўлялася творам народнага драўлянага дойлідства, была вырашана чатырохсценным зрубам з цыбулепадобнай галоўкай над гонтавым дахам. Драўляны іканастас меў 7 размешчаных у адзін рад абразоў маскоўскага пісьма. Адасоблена стаяла драўляная званіца з трыма званамі.

Першае апісанне драўлянай Свята-Пакроўскай царквы вёскі Жалезніца маецца ў дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг., што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.

Царква была спалена 28 жніўня 1943 года. З 1937 года набажэнствы ў царкве спраўляў протаіерэй Дзмітрый Герасімовіч.

У сувязі з пажарам 28 жніўня 1943 года ў Свята-Пакроўскай царкве айцец Дзмітрый разам з аднавяскоўцамі выратаваў і перанёс царкоўнае начынне ў плябанію, у якой наступныя 17 гадоў адбываліся набажэнствы. На месцы, дзе стаяла плябанія Свята-Пакроўскай царквы, у якой жыў са сваёй сям'ёй з 1937 да 1960 года святар Дзмітрый Герасімовіч і дзе знаходзіўся алтар часовай царквы ўсталявана памятная каплічка.

КапліцаПравіць

У 2004 годзе па праекце архітэктара Леаніда Макарэвіча пачалося будаўніцтва капліцы на месцы спаленай царквы. Пачатак будаўніцтва асвяціў 18 красавіка 2004 года благачынны Баранавіцкай акругі протаіерэй Аляксандр Дзічкоўскі. 30 красавіка 2006 года ўзведзеную Свята-Пакроўскую капліцу-званіцу асвяціў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан.

Капліца-званіца ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы вырашана цэнтрычным чатырохгранным аб'ёмам, завершаным цыбулепадобным купалам на цыліндрычным барабане. Грані капліцы вырашаны арачнымі прасламі, прарэзанымі вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі.

Побач пабудавана мураваная мемарыяльная капліца на месцы дома святара, у якім пасля пажару Пакроўскай царквы была ўчынена хатняя часовая царква. Вырашана цэнтрычным чатырохгранным будынкам, узнятым на арачную платформу і завершаную шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Руставаныя па вуглах грані ў выглядзе кілепадобных закамар крапаваны арачнымі нішамі, запоўненымі іканаграфічнымі выявамі.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён. Мінск, Белта, 2000, стар 647.
  • Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем, Санкт-Петербург, 1864, Новогрудский уезд, стар. 202—213.
  • Описание церквей и приходов Минской епархии, Минск, 1879.
  • «Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.» / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с., стар. 114—115.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

СпасылкіПравіць