Свята-Пакроўская царква (Покры)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўная царква, помнік народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Знаходзіцца на поўнач ад вёскі Покры, на пагорку. Пабудавана ў 1739 годзе з дрэва, часткова перабудавана ў 19 стагоддзі. Абкружана бутавай агароджай і старымі ліпамі. Дзейнічае.

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
52°15′15,47″ пн. ш. 23°39′55,57″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Покры
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Архітэктар невядомы
Будаўніцтва 1739
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000101шыфр 112Г000101
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

 
Царква з боку апсіды

Храм цэнтрычнага тыпу. Крыжападобны ў плане, накрыты 2-схільнымі дахамі, сяродкрыжжа якіх завершана пластычным шмат'ярусным купалам у стылі барока з пазалочаным крыжам. Крыло апсіды мае 5-гранны абрыс з бакавымі нізкімі рызніцамі, што надае ёй асіметрычна-дынамічнае гучанне. Да царквы прыбудавана 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, якая таксама з-за сваёй маламаштабнасці не парушае агульнай цэнтрычнай кампазіцыі храма. Яе вертыкальную накіраванасць падкрэслівае шалёўка сцен і 3-вугольных франтонаў, апрацоўка вуглоў зрубаў разным «бягучым» арнаментам. Квадратныя аконныя праёмы, здвоеныя на бакавых фасадах, акаймаваны простымі ліштвамі. Помнік мае насычанае каляровае вырашэнне — блакітныя сцены спалучаюцца з серабрыстым дахам і пазалотай крыжоў, каляровымі вітражамі аконных праёмаў апсіды.

Інтэр'ер правіць

У малітоўную залу выступаюць размешчаныя над уваходам на 2 слупах хоры. Апсіда вылучана драўляным разным іканастасам. Абраз XVIII стагоддзя «Укрыжаванне».

Літаратура правіць

  • Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл.

Спасылкі правіць