Свята-Пакроўская царква (Хоцімск)

Свя́та-Пакро́ўская царква́ — драўляны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Хоцімску Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Першамайскай, на могілках.

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
53°24′23,80″ пн. ш. 32°35′28,60″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Хоцімск
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская
Благачынне Клімавіцкае
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1892 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000540шыфр 513Г000540
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1892 годзе з дрэва як могілкавая капліца. У савецкія часы царква была адзінай дзеючай у Хоцімску. У 1969 годзе да храма былі дабудаваны алтар і прытвор са званіцай[1].

Настаяцелем царквы з 1958 года быў іерэй Кірыл Бадзіч, у цяперашні час гэтую пасаду займае іерэй Павел Сыцэвіч.

Архітэктура правіць

Помнік народнага дойлідства. Вырашана працяглым прамавугольным зрубам, да якога далучаны квадратныя ў плане прытвор і апсіда. Дах над асноўным зрубам завершаны васьмігранным светлавым барабанам, прытвор — 1-яруснай чацверыковай шатровай званіцай з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аздоблены ліштвамі з сандрыкамі. У дэкоры выкарыстана разьба па дрэве. Малітоўная зала двухсветлавая, перакрыта плоскай столлю, прасценкам вылучаны бабінец.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць