Свята-Пакроўская царква (Бялавічы)
Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Бялавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
53°19′39″ пн. ш. 24°32′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Бялавічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Мастоўскае |
Дата пабудовы | 1822 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана на ахвяраванні памешчыцы Аскіркавай у 1822 годзе, з цэглы[1]. Першапачаткова будынак быў пабудаваны як касцёл, але адразу ж пасля заканчэння будаўніцтва быў адабраны і перададзены праваслаўнай царкве. З моманту пабудовы па цяперашні час храм дзеючы, у часы камуністычных ганенняў не закрываўся. Царкоўны дом у савецкі час быў перададзены пад дзіцячы сад, які функцыянуе па цяперашні час[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Мастоўскага раёна/ Уклад. А.С.Сабасцян.- Мн., 2002.- С.527.
- Хрысціянскія храмы Беларусі: На фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак ХХ стагоддзя.- Мн., 2001.- С.24.
- Сабасцян,А. Храмы Мастоўшчыны// Зара над Нёманам.- 1993.- 29 мая.
Спасылкі
правіць- Свята-Пакроўская царква (Бялавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Бялавічы) на сайце «Архіварта»