Свята-Пакроўская царква (Бярозавічы)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Бярозавічы (Пінскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Твор народнага дойлідства. Пабудавана ў 1878 г. з дрэва.

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква

52°09′25″ пн. ш. 25°51′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Бярозавічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1878 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000552шыфр 112Г000552
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Архітэктура правіць

Царква вырашана трохчасткавай падоўжна-восевай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй — кубападобныя зрубы прытвора, малітоўнай залы, апсіды з бакавымі рызніцамі. Цэнтральны зруб накрыты чатырохсхільным пакатым дахам, завершаным па цэнтры двух'ярусным васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Дахі прытвора і апсіды двухсхільныя. Над прытворам узвышаецца званіца. Гарызантальна ашаляваныя фасады дэкарыраваны разьбой па дрэве.

Маецца абраз другой паловы 17 — 18 стст. «Узнясенне».

Літаратура правіць

Спасылкі правіць