Свята-Пакроўская царква (Вялікія Князікоўцы)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікія Князікоўцы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
53°58′12″ пн. ш. 25°33′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вялікія Князікоўцы |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Лідская епархія |
Дата пабудовы | 1870 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1870 годзе з бутавага каменю. Сярод мураванай агароджы пастаўлена двухслуповая двух’ярусная брама-званіца.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана кубападобным аб’ёмам пад шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай, да якога далучаны прамавугольны ў плане прытвор пад двухсхільным пакрыццём і пяцігранная апсіда. У дэкоры выкарыстаны аркатурныя фрызы, ліштвы з сандрыкамі арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4