Свята-Пакроўская царква (Вясея)
Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Вясея Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Пакроўская,1.
Славутасць | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
53°03′42″ пн. ш. 27°40′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Вясея |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Слуцкая епархія |
Першае згадванне | 1993 |
Будаўніцтва | 1993—2007 гады |
Гісторыя
правіць1 ліпеня 1993 года пачалося будаўніцтва храма.
У красавіку 1998 года быў прызначаны першы пробашч — іерэй Вячаслаў Шолах. У ліпені 2004 года настаяцелем быў прызначаны іерэй Генадзь Станкевіч.
4 лютага 2007 года храм быў асвячоны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам[1].
Архітэктура
правіцьПабудавана з цэглы ў традыцыях рэтраспектыўна-рускага стылю. Да малітоўнай кубападобнай залы далучаны бакавыя прыдзелы. У сілуэце пануюць цыбулепадобныя галоўкі над 4-гранным ярусам малітоўнай залы і над шатром 8-граннай званіцы. Са старажытнага царкоўнага дойлідства запазычаны какошнікавы фрыз, вокны-трафорыумы, шырынкавыя лапаткі, ганак-рундук. Архітэктурная каларыстыка заснавана на спалучэнні чырвонага фона цаглянай муроўкі сцен і сілікатнай выкладкі элементаў архітэктурнага дэкору[2].
Зноскі
- ↑ Свята-Пакроўская царква (Вясея) Архівавана 26 кастрычніка 2019.
- ↑ Пакроўская царква
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Свята-Пакроўская царква (Вясея) на сайце Глобус Беларусі (руск.)