Свята-Пакроўская царква (Жабінка)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у г. Жабінка Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Камсамольскай.
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
52°11′43″ пн. ш. 23°59′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Жабінка |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | 1885 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1885 годзе з дрэва.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры эклектыкі з выкарыстаннем утрыраваных форм класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з прытвора, бабінца, асноўнага зруба, пяцісценнай апсіды з бакавымі рызніцамі. чатырохсхільны пакаты дах завершаны васьмігранным барабанам з гранёным паўсферычным купалам. Такі ж купал завяршае чацверыковую званіцу над бабінцам. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны стылізаванымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Арачныя аконныя праёмы акаймаваны руставанымі архівольтамі, фрыз вырашаны поясам гарадкоў.
-
Евангелле з друкарні Мамонічаў. 1600-1644 гг., аклад 1838 г. МСБК НАН
-
Евангеліст Мацвей. Фрагмент аклада Евангелля
-
«Абразанне Гасподняе». XVII ст. МСБК НАН
-
«Маці Божая з дзіцем». XVII-XVIII стст. МСБК НАН
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Жабінка)
- Свята-Пакроўская царква (Жабінка) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)