Свята-Пакроўская царква (Камяніца Жыравецкая)

Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Камяніца Жыравецкая Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай[1].

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
52°03′32,20″ пн. ш. 23°49′04,70″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Камяніца Жыравецкая
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль[d]
Будаўніцтва 19942011 гады
Стан дзейнічае

ГісторыяПравіць

Першы вядомы храм датуецца канцом XIX стагоддзя, пры храме функцыявала школа[2].

У 1994 годзе было распачата будаўніцтва новага храма, будаўніцтва было скончана ў 2000 годзе. 14 кастрычніка 2001 года храм быў асвячоны[3].

Пры храме дзейнічае царкоўная школа.

АрхітэктураПравіць

Будынак выбудаваны з цэглы ў рускім стылі. Цэнтральным элементам унутранага ўбрання з’яўляецца іканастас з пазалочанымі элементамі[4].

Зноскі