Свята-Пакроўская царква (Клецк)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у горадзе Клецку Мінскай вобласці. Знаходзіцца на могілках, па адрасе: вуліца Леніна, 44.
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
53°04′28″ пн. ш. 26°38′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Клецк |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Слуцкая |
Благачынне | Клецкае |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі |
Архітэктар | Леанард Аўгусцінавіч Кржыжаноўскі |
Будаўніцтва | 1876—1879 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000188 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1876—1879 гадах з цэглы на месцы старой драўлянай царквы 1786 года паводле праекта інжынера Леанарда Кржыжаноўскага[1].
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Сіметрычна-восевая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка складаецца з рознавялікіх прамавугольных аб’ёмаў званіцы, трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы і арыентаванай на ўсход апсіды. Цэнтральны аб’ём накрыты чатырохсхільным пакатым дахам з драўляным двух’ярусным васьмерыковым барабанам, увянчаным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Падобнае драўлянае завяршэнне — васьмярык на чацверыку з шатром і галоўкай — мае і трох’ярусная званіца.
Галоўны ўваход у храм вылучаны драўляным прытворам. Да яго з 3 бакоў вядуць лесвіцы, выкладзеныя з ружовага вапняку. Сцены будынка прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Вуглавыя часткі раскрапаваны магутнымі лапаткамі, па перыметры будынка выступае драўляны карніз простага профілю, дэкарыраваны бляшаным арнаментальным падзорам.
Інтэр’ер
правіцьКампазіцыя інтэр’ера пабудавана на кантрасце нізкіх памяшканняў трапезнай і апсіды з больш высокай цэнтральнай залай храма. Памяшканні адкрываюцца ў малітоўную залу лучковымі арачнымі прасветамі. Апсіда вылучана драўляным іканастасам.
Зноскі
- ↑ Описаніе церквей и приходовъ Минской епархіи, составленное по офіціально затребованнымъ отъ причтовъ свѣдѣніямъ. Слуцкій уѣздъ. — Минскъ, Типо-Литографія Б. И. Соломонова. — 1879. — С. 130—132
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл. — С. 212.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэд. савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мн.: БелЭн, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Клецк)
- Свята-Пакроўская царква (Клецк) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Клецк) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Клецк) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Клецк) на сайце «Архіварта»