Свята-Пакроўская царква (Лазовіца)

царква ў в. Лазовіца Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Лазовіца Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
53°33′42″ пн. ш. 32°00′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Лазовіца
Канфесія Праваслаўе
Архітэктурны стыль народнае дойдідства
Дата пабудовы пачатак XX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000470шыфр 513Г000470
Стан не дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Вядома з XVIII стагоддзя як уніяцкая царква Пакрова Святой Багародзіцы, якая за часамі Расійскай імперыі была пераведзена ў праваслаўную. Папярэдні храм быў пабудаваны да 1861 года з дрэва.

На месцы былога храма ў пачатку XX стагоддзя была ўзведзена драўляная Свята-Пакроўская царква[1], рэшткі якой захаваліся да гэтага часу. Прыход уваходзіў у склад 3-га Клімавіцкага благачыння Магілёўскай епархіі. На цвінтары знаходзяцца руіны склепа, у якім былі пахаваны настаяцелі царквы. Ад яго да храма пракладзены падземны ход[2].

Пасля прыходу савецкай улады царква была зачынена. У Другую сусветную вайну яна зноў адкрылася[2]. У 1950-я гады ў будынку размясцілася збожжасховішча мясцовага калгаса «Камінтэрн». З 1953 года ў званіцы храма знаходзілася сельская бібліятэка, якая ў 1955 годзе была прызнана лепшай у БССР. У 1962—1964 гадах ніжні паверх царквы займалі бібліятэка і сельскі клуб. З 1964 года будынак не выкарыстоўваўся[1].

Хаця будынак знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане, на рэлігійныя святы ў яго прыязджае святар і адпраўляе набажэнствы[2]. У 2019 годзе стараста вёскі Аляксандр Кірыенка хадайнічаў перад Міхаілам Русым аб рамонце даха царквы. Па яго словах, жыхары самі гатовы ўдзельнічаць у рамонце[3].

Архітэктура правіць

Помнік народнага дойдідства. Трохчасткавую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць кубападобныя ў плане зрубы — бабінца, малітоўнай залы і апсіды, накрытыя агульным дахам. Сцены былі гарызантальна ашаляваны, расчлянёны высока размешчанымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Інтэр’ер зальны, з плоскай падшыўной столлю.

Зноскі

  1. а б Гісторыка-культурная спадчына Клімавіцкага раёна (руск.). Клімавіцкі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 29 ліпеня 2020.
  2. а б в Юрый Жыгамонт.. Новае падарожжа Жыгамонта ў Лазовіцу ў Клімавіцкім раёне — каталіцкую цытадэль на ўсходзе Беларусі . Наша ніва (27 ліпеня 2019). Праверана 29 ліпеня 2020.
  3. Міхаіл Русы правёў прыём грамадзян у Касцюковічах . Белтэлерадыёкампанія (24 кастрычніка 2019). Праверана 30 ліпеня 2020.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць