Свята-Пакроўская царква (Мыто)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Мыто Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Славутасць
Свята-Пакроўская царква
Мыто. Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (01).jpg
53°49′52,68″ пн. ш. 25°07′09,91″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Мыто
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Лідская
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Будаўніцтва 18641870 гады
Лагатып Вікісховішча Свята-Пакроўская царква на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

На ўсходняй ускраіне вёскі, абкружана бутавай агароджай. Пабудавана ў 18641870 гг. з бутавага каменю і цэглы.

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана паводле канона чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыіі: прытвор-званіца, нізкая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, апсіда. Сілуэт будынка фарміруюць шатровыя пакрыцці двух’яруснай васьмерыковай званіцы і асноўнага аб’ёму, завершаныя цыбулепадобнымі галоўкамі на гранёных барабанах. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы дэкору: аркатурныя фрызы, руставаныя вуглавыя лапаткі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, рэльефныя крыжы.

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

СпасылкіПравіць