Свята-Пакроўская царква (Мількаўшчына)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Мількаўшчына Гродзенскага раёна. Знаходзіца ў цэнтры вёскі.
Славутасць | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
53°33′28″ пн. ш. 24°23′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мількаўшчына |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская епархія |
Будаўніцтва | 1904—1908 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1904—1908 гадах з цэглы. Адрэстаўрыравана ў канцы XX стагоддзя.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры маскоўска-яраслаўскага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам, да якога далучаюцца прытвор-званіца, бакавыя прыдзелы і пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Над сяродкрыжжам узвышаецца кубападобны барабан, завершаны 5-купаллем і апяразаны какошнікавым парапетам і аркатурным фрызам. Над прытворам чатырох’ярусная (васьмярык на 3 чацверыках) шатровая званіца з макаўкай. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны двухслуповымі рундукамі пад двухсхільнымі пакрыццямі і вісячымі аркамі Чырвонацагляныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, крапаваны шырынкамі, вуглавымі лапаткамі.
Інтэр’ер
правіцьУнутраная прастора перактыта складанай скляпеністай канструкцыяй, апсіда вылучана двух’ярусным трохгранным іканастасам у неарускім стылі.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Мількаўшчына)
- Свята-Пакроўская царква (Мількаўшчына) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Мількаўшчына) на сайце «Архіварта»