Свята-Пакроўская царква (Турэц)

Турэцкая Пакроўская царква — праваслаўны храм у а/г Турэц, помнік рэтраспектыўна-рускага стылю.

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
53°31′33,71″ пн. ш. 26°18′47,82″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Турэц
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Навагрудская епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Будаўнік Аляксандр Васільевіч Няктар’еўскі
Дата пабудовы 1888 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура

правіць
 

Пабудавана ў 1888 годзе з бутавага каменю і цэглы. У плане ўяўляе сабой традыцыйную чатырохчасткавую схему (званіца, трапезная, асноўны трохнефны аб’ём у выглядзе крыжа і апсіда). У архітэктуры храма выкарыстаны элементы і формы старажытна-рускай архітэктуры: вісячыя падвойныя аркі на парталах прытвораў, ліштвы акон, трохлопасцевыя какошнікі на фасадах, пяцікупальная кампазіцыя асноўнага аб’ёму, цыбулепадобныя рабрыстыя купалы на васьмігранных барабанах галоўнага аб’ёму і на двух’яруснай званіцы. Спалучэнне прыроднага каменю і атынкаваных белых дэталей дэкору ўзбагачае архітэктурна-мастацкія якасці помніка.

Інтэр’ер

правіць
 
Іканастас

У атынкаваную малітоўную залу шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца трапезная, бакавыя прыдзелы і апсіда, вылучаная драўляным пазалочаным трох’ярусным іканастасам, зробленым у канцы 19 — пачатку 20 ст., і бакавымі ківотамі ў рэтраспектыўна-барочным стылі. Плоскую столь і бэлькі сяродкрыжжа падтрымліваюць 4 слупы і вуглавыя ўскосы. Столь і фрыз уздоўж яе пакрыты арнаментальнай размалёўкай. Абразы: «Маці Божая Чанстахоўская» (мяжа 18 — 19 ст.), «Маці Божая Апека» (1834, падпісны), «Спас Пантакратар» (канец 18 ст.).

Зноскі

Літаратура

правіць
  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 470
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

правіць