Свята-Пакроўская царква (Хабовічы)
Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Хабовічы (Кобрынскі раён), помнік драўлянага дойлідства.
Праваслаўны храм | |
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы | |
---|---|
52°03′39″ пн. ш. 24°28′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Хабовічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Архітэктурны стыль | драўлянае дойлідства |
Дата пабудовы | 1899 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000450 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана на заходняй ускраіне вёскі ў 1899 годзе на месцы папярэдняга храма[1] (па іншых звестках у 1911 г.). У 1987 адрамантавана. Царква дзейнічае.
Архітэктура
правіцьТрадыцыйны тып праваслаўнага храма з трохчасткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй, якая ўключае шатровую званіцу, крыжападобны ў плане асноўны аб'ём і пяцігранную апсіду з бакавымі алтарамі. Над будынкам узвышаюцца два аднолькавыя светлавыя барабаны, завершаныя шатрамі з цыбулепадобнымі галоўкамі. У аздобе выкарыстаны разныя карнізы, фігурная шалёўка, вуглавыя лапаткі.
Інтэр'ер
правіцьАбразы 18—19 ст.: «Віленскія мучанікі», «Георгій Перамоганосец», «Святы Ануфрый».
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 2, спр. 1105, арк. 1 — 2.
Літаратура
правіць- «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 475.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Хабовічы)
- Свята-Пакроўская царква (Хабовічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Хабовічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Хабовічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Хабовічы) на сайце «Архіварта»