Свята-Панцеляймонаўская царква (Гомель)
Свята-Панцеляймонаўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Гомель. Знаходзіцца на тэрыторыі анкалагічнага дыспансера па вул. Давыдаўская, 30[1].
Праваслаўны храм | |
Свята-Панцеляймонаўская царква | |
---|---|
![]() | |
52°23′50″ пн. ш. 30°54′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Гомель |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гомельская і Жлобінская епархія |
Тып будынка | царква |
Будаўніцтва | 2010—2016 гады |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Гісторыя
правіцьУ 2003 годзе была заснавана парафія храма. 3 лістапада 2003 года выдадзена пасведчанне пра дзяржаўную рэгістрацыю прыходу. 14 лістапада 2004 года ў часовым храме была здзейснена першая літургія.
28 ліпеня 2010 года быў заліты першы бетон у падмурак новага храма[2].
Вясной 2012 года завершана будаўніцтва ніжняга храма. З 11 красавіка 2012 года пачаліся набажэнствы ў ніжнім храме.
14 лістапада 2016 года быў спраўлены чын асвячэння храма[3].