Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Арэхава, 1998)

Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Арэхава Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці[1].

Праваслаўны храм
Свята-Параскева-Пятніцкая царква
51°38′36″ пн. ш. 23°57′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Арэхава
Канфесія БПЦ
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Дата заснавання 1998
Будаўніцтва 19931998 гады
Map

Гісторыя правіць

 

Упершыню Арэхаўская царква згадваецца ў дакументах за 1668 год. У 1792 годзе ў вёсцы быў пабудаваны драўляны, на каменным падмурку храм, плошчай 252 метры квадратныя. У гады Вялікай Айчыннай вайны настаяцель Свята-Параскева-Пятніцкай царквы айцец Андрэй Флячынскі таемна аказваў дапамогу партызанам. У верасні 1943 годзе нямецкія войскі спалілі Арэхава і царкву.

28 студзеня 1992 года пад будаўніцтва адве­дзены зямельны ўчастак. 10 ліпеня 1993 года адбылося асвячэнне месца для будаўніцтва царквы і каменя, закладзенага ў падмурак. 14 кастрычніка 1994 года настаяцелем Арэхаўскага прыходу быў прызначаны святар Анатоль Дударчук, які 25 кастрычніка гэтага года пачаў праводзіць богаслужэнні ў будынку былой школы, абсталяванай часова пад царкву.

У 1995 годзе ўзвядзенне царквы было завершана, і ў дзень храмавага свята адбылося саборнае богаслужэнне. У 1996 годзе, напярэдадні Раства Хрыстова, у храме ўсталявалі 4-ярусны іканастас. Летам 1998 года ў храме быў распісаны купал. 12 лістапада 1998 года храм асвяціў Філарэт, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі[2].

Зноскі

Спасылкі правіць