Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Лепель)

Свята-Параскева-Пятніцкая царкваправаслаўная царква. Знаходзіцца на вул. Валадарскага ў горадзе Лепель.

Праваслаўная царква
Свята-Параскева-Пятніцкая царква
54°53′12,18″ пн. ш. 28°41′01,76″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Лепель
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Віцебская і Аршанская епархія
Будаўніцтва 18411844 гады
Map

Гісторыя правіць

Пабудавана як сабор у 184144 гг. з дрэва на месцы царквы, узведзенай падканцлерам Вялікага Княства Літоўскага Львом Сапегам у 1586 г. пры заснаванні мястэчка Новы Лепель. Перабудавана ў пачатку 20 ст.

Архітэктура правіць

Помнік народнага дойлідства. Храм атрымаў арыгінальную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю – уздоўж падоўжнай планіровачнай восі размешчаны: нізкі прамавугольны прытвор пад 2-схільным дахам, больш высокі бабінец, над якім надбудавана 1-ярусная чацверыковая званіца з макаўкай, прамавугольная малітоўная зала пад 2-схільным дахам, прамавугольная апсіда, над якой надбудаваны 8-гранны шатровы барабан з цыбулепадобным купалам. Сцены фігурна ашаляваны, прарэзаны квадратнымі, прамавугольнымі і гарызантальна выцягнутымі аконнымі праёмамі.

Інтэр'ер правіць

Абразы: «Маці Божая Смаленская» (18 ст.), «Апосталы Пётр і Павел» (1-я палавіна 19 ст.).

Літаратура правіць

  • Царква ў імя святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. – Мн., 2007. – С. 225.

Спасылкі правіць