Свята-Параскевіцкая царква (Сычы)
(Пасля перасылкі з Свята-Параскевіцкая царква, Сычы)
Свята-Параскевіцкая царква — праваслаўная царква, знаходзіцца ў вёсцы Сычы, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць. Пабудавана ў 1822 годзе, паводле іншых звестак, у 1881 годзе[1]. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Праваслаўны храм | |
Свята-Параскевіцкая царква | |
---|---|
52°12′52,30″ пн. ш. 23°28′21,74″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Сычы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая |
Дата пабудовы | 1822 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000115 |
Стан | Дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура правіць
Архітэктура вылучаецца спрошчанасцю: кампактны прамавугольны ў плане асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Над ім у цэнтры ўзвышаецца цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане. Такое ж самае завяршэнне мае ўзведзеная над галоўным уваходам трох'ярусная шатровая званіца. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках, апяразаны прафіляваным карнізам[1].
Зноскі
- ↑ а б Свята-Параскевіцкая царква (Сычы) на сайце Radzima.org
Літаратура правіць
- Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Мн.: БелЭн, 2001;
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Параскевіцкая царква (Сычы)
- Свята-Параскевіцкая царква (Сычы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Параскевіцкая царква (Сычы) на сайце Radzima.org
- Свята-Параскевіцкая царква (Сычы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Параскевіцкая царква (Сычы) на сайце «Архіварта»