Свята-Петра-Паўлаўская царква (Возера)

Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла размешчана на пагорку ў цэнтры аграгарадка Возера Уздзенскага раёна Мінскай вобласці.

Славутасць
Свята-Петра-Паўлаўская царква
Петра-Паўлаўская царква ў Возеры
Петра-Паўлаўская царква ў Возеры
53°37′56″ пн. ш. 27°27′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Возера
Канфесія БПЦ
Епархія Маладзечанская епархія
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000669шыфр 613Г000669
Map

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1838—1840 гг. з цэглы на сродкі мясцовага памешчыка графа Чапскага. У 1866 г. капітальна адрамантавана на ўрадавыя сродкі. Мураваная званіца (не захавалася) была пастаўлена асобна ад царквы, сярод драўлянай агароджы.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана адзіным прамавугольным аб'ёмам пад двухсхільным бляшаным дахам, у цэнтры якога ўзведзены драўляны васьмігранны барабан з шатровым верхам. Галоўны фасад завершаны камбінаваным трохвугольным франтонам і двухсхільным атыкам. Уваход аформлены 2-калонным порцікам (пазней ашаляваны). Пафарбаваныя ў жоўты колер фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі-франтонамі, крапаваны пілястрамі, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Пазней да алтарнай сцяны далучана прамавугольная прыбудова, падзеленая перагародкай на 2 рызніцы.

Інтэр'ер правіць

Унутры апсіду вылучае трох'ярусны іканастас на 16 абразоў перламутравай афарбоўкі з пазалотай, выкананы ў другой палавіне 19 ст.

Літаратура правіць

  • Описание церквей и приходов Минской епархии. И. Минский уезд. Мн., 1878. С. 112.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 255. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі правіць