Свята-Петра-Паўлаўская царква (Воўпа)

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Воўпа, Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Петра-Паўлаўская царква
Воўпа. Петрапаўлаўская царква.jpg
Краіна Беларусь
Аграгарадок Воўпа
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Ваўкавыскае
Дата пабудовы 1859 год
Стан дзейнічае

ГісторыяПравіць

Пабудавана ў 1859 годзе з дрэва будаўніком Вайчынскім[1], капітальна рэканструявана ў 1945 годзе.

АрхітэктураПравіць

 
Царква з боку апсіды

Твор народнага дойлідства. Вырашана працяглым зрубам пад двухсхільным дахам, да якога з франтальнага фасада далучана трох'ярусная чацверыковая званіца пад пакрытым шатровым пакрыццём, завершаным макаўкай. Такая ж макаўка пастаўлена па цэнтры даху.

Інтэр'ерПравіць

Абраз 1768 г. «Маці Божая з дзіцем».

ЗноскіПравіць

  1. НГАБ у г. Гродна, фю 8, воп. 1, спр.1251, арк. 1.

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

СпасылкіПравіць