Свята-Петра-Паўлаўская царква (Зарэчча)
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Зарэчча Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік народнага дойлідства.
Праваслаўная царква | |
Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
---|---|
![]() Свята-Петра-Паўлаўская царква са званіцай | |
53°32′08,41″ пн. ш. 26°25′02,65″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Зарэчча |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Навагрудская і Лідская |
Благачынне | Карэліцкае |
Дата пабудовы | 1858 год |
Стан | Дзейнічае |
![]() |
Гісторыя Правіць
Пабудавана ў 1858 г. з драўлянага бруса, была прыпісана да Ярэміцкай Узнясенскай царквы. У 1889 г. пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа.
Архітэктура Правіць
Кампактная прамавугольная ў плане пабудова з трохграннай апсідай, над якой двухсхільны дах (у пачатку 20 ст. быў саламяным) пераходзіць у вальмавае пакрыццё з цыбулепадобнай галоўкай на барабане. Плоскасны галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам і вылучаны ў цэнтры прамавугольным уваходным праёмам. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны высока ўзнятымі малымі лучковымі аконнымі праёмамі.
Званіца Правіць
Перад царквой асіметрычна пастаўлена цэнтрычная двух'ярусная званіца, ашаляваная і завершаная шатром. Верхні ярус-звон — адкрытая чатырохслуповая тэраса са званамі.
Літаратура Правіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Петра-Паўлаўская царква (Зарэчча)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Зарэчча) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Зарэчча) на сайце Radzima.org
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Зарэчча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)