Свята-Петра-Паўлаўская царква (Узда)

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у г. Узда на Чырвонай плошчы. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1905 годзе паводле праекта архітэктара В.І. Струева на месцы мураванага храма 1848 г., фундаванага Ф. Завішы. Перад царквой стаяла драўляная званіца з 3 званамі (не захаваліся)..

Праваслаўны храм
Свята-Петра-Паўлаўская царква
53°27′26″ пн. ш. 27°13′14″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Узда
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Маладзечанская епархія
Архітэктурны стыль Рэтраспектыўна-рускі стыль
Архітэктар Віктар Іванавіч Струеў
Заснавальнік Ф. Завіша
Дата пабудовы 1840 год
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 
Царква ў пачатку XX стагоддзя

Сіметрычна адносна падоўжанай і папярочнай восей храм у плане ўяўляе сабой трохчасткавую схему: трапезная, асноўны квадратны аб'ём і алтар з прыбудовай. Асаблівасць аб'ёмна-планіровачнага рашэння — безстаўповая аднапралётная сістэма перакрыццяў асноўнага аб'ёму і складаная сістэма перакрыццяў у трапезнай (гэта звязанае з размяшчэннем у другім яе ярусе званіцы). Характэрнай рысай агульнай кампазіцыі царквы з'яўляецца кантраст паміж дэталёвай распрацоўкай паверхняў сцен і простым канструкцыйным рашэннем завяршэння асноўнага аб'ёму (чатырохсхільны дах з несапраўдным васьмігранным драўляным барабанам і гранёным цыбулепадобным купалам). У дэкаратыўным аздабленні фасадаў выкарыстаныя формы старажытнарускага дойлідства (кілепадобныя какошнікі, што завяршаюць вуглавыя пілястры галоўнага аб'ёму, падвойныя вокны асноўнага аб'ёму і патройнае акно на заходнім фасадзе званіцы) і класіцызму (двухсхільныя дахі, профілі карнізаў, руставаныя абрамленні галоўнага ўваходу і аконных праёмаў).

Інтэр'ер правіць

Унутры дамінуе прастора квадратнай у плане малітоўнай залы, перакрытай плоскай драўлянай кесаніраванай столлю. Пры ўваходзе ў залу кансольна выступае галерэя хораў, падтрыманая 2 магутнымі пілонамі і перакінутымі цераз іх аркамі. Прамавугольная ў плане апсіда адкрываецца шырокім лучковым прасветам і вылучана драўляным 1-ярусным пяцічасткавым з 3 франтонамі і разнымі царскімі варотамі іканастасам (раней быў двух'ярусны пазалочаны ў 16 абразоў), які, як і бакавыя ківоты, аздоблены накладной драўлянай разьбой.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць