Свята-Петра-Паўлаўскі храм-помнік

Праваслаўны храм
Свята-Петра-Паўлаўскі храм-помнік
Свята-Петра-Паўлаўскі храм-помнік.jpg
Краіна Беларусь
Вёска Лясная
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Будаўніцтва 19081912 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 511Д000531шыфр 511Д000531Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 511Д000532шыфр 511Д000532
Стан працуе

АпісаннеПравіць

Помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Створаны ў в. Лясная Слаўгарадскага раёна ў гонар 200-годдзя перамогі расійскіх войск над шведскім корпусам генерала А. Левенгаўпта ў бітве пад Лясной 28 верасня 1708 года. Уключае мемарыяльныя капліцу (1912 г., архітэктар А. Гоген(руск.) бел.), манумент у гонар перамогі (1906 г., скульптар А. Обер(руск.) бел.) і мармуровы абеліск на брацкіх могілках расійскіх воінаў. Комплекс удала ўпісваецца ў ландшафт мясцовасці, архітэктурна-мастацкая ідэя яго падпарадкаваная гераічнай тэме.

Пашкоджана ў Вялікую Айчыную вайну, рэстаўрыравана ў 1956 — 57 гг. З 1958 г. тут музей гісторыі бітвы пры Лясной. У 1990-я гг. перададзена вернікам.

Першы храмПравіць

Першы драўляны мемарыяльны храм у гонар гэтай падзеі быў збудаваны тут паводле загада імператара ў 1708 г. і з’яўляўся помнікам архітэктуры барока; быў вырашаны прамавугольным зрубам з прырубам 5-граннай апсіды з рызніцай і прытвора-ганка з 3 арачнымі ўваходамі. Зруб завяршаўся ўсечаным шатром, над якім чацверыковы барабан быў накрыты пластычным купалам з ліхтаром. Арыгінальнае шатіровае завяршэнне набыла і апсіда. Гарызантальна ашаляваныя фасады чляніліся прамавугольнымі аконнымі праёмамі і бусамі-сцяжкамі ў прасценках. Унутры шацёр і барабан былі размаляваны. У 1748 г. ўладальнік Лясной пан Валкавіцкі перавёз царкву ў свой маёнтак Галавенчыцы і там зрабіў з яе фамільную пахавальню.

КапліцаПравіць

Ідэя ўзвесці новы помнік узнікла ў 1889 г. ў сувязі з набліжэннім 200-й гадавіны гістарычнай бітвы. У 1904 г. члену інжынернага камітэта Галоўнага інжынера ўпраўлення прафесару архітэктуры А. І. фон Гагену было даручана скласці праект помніка-храма. Гэты праект быў ухвалены ў жніўні 1908 г. Будаўніцтвам, якое праводзіла Бабруйская ваенна-інжынерная дыстанцыя, кіраваў ваенны інжынер І. А. Лідзверс. Інжынер І. А. Бакіцька ўдасканаліў першапачатковы праект (мураванае скляпенне заменена больш сучасным бетонным, чарапічнае пакрыццё шатра — жалезным ацынкаваным лускатым). За будаўніцтва храма адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі майстры І.Гоп і А.Іваноў.

АрхітэктураПравіць

Кампазіцыйным цэнтрам з’яўляецца цагляная капліца цэнтрычнай шмат’яруснай кампазіцыі з рысамі рамантычнага кірунку рускага мадэрну. Завершаная васьмігранным шатром з невялікім барабанам і цыбулепадобнай галоўкай (агульная вышыня 40,9 м). Квадратнае ў плане (15х15 м) збудаванне. Першы ярус пастаўлены на п’едэстал (вышыня 2,1 м) з вялікіх гранітных блокаў, мае трохарачныя парталы з белага каменю і завершаны поясам несапраўдных машыкуляў. Другі ярус — кубічны аб’ём, прарэзаны з чатырох бакоў высокімі арачнымі вокнамі і завершаны зубцамі ў выглядзе ластаўчынага хвасту. Сцены абліцаваныя залацістай керамічнай пліткай, уваходы, перамычкі, паяскі і карнізы аздобленыя пераважна белым пясчанікам. Капліцу ўпрыгожваюць мазаічныя пано-абразы: на галоўным фасадзе (на вышыне больш за 10 м) і ў нішы паміж вокнамі першага ярусу ўсходняга фасада (на вышыні 3 м). Інтэр’ер зальны. Капліца з’яўляецца прыкладам арганічнага сінтэзу дойлідства і мастацтва. У будынку размешчаны музей гісторыі бітвы пад Лясной. Помнік рэспубліканскага значэння. Праект рэстаўрацыі мемарыяльнай капліцы зрабіў беларускі архітэктар Валерый Слюнчанка[1].

МанументПравіць

 
Манумент у гонар перамогі рускіх над шведамі пад вёскай Лясной

Манумент — дынамічная скульптурная кампазіцыя на пастаменце ў выглядзе скалы (граніт), на яе вяршыні павернутая на ўсход выява арла (бронза), які рве кіпцюрамі шведскі сцяг з разламаным дрэўкам. На пастаменце — дошка з рэльефным надпісам: «У памяць бітвы пры Лясной. Маці Палтаўскай перамогі — 1708 г. 28 верасня 1908 г.». На процілеглым баку бронзавая дошка са спісам палкоў — удзельнікаў бітвы.

Пятроўская царкваПравіць

 
Драўляная царква Раства Багародзіцы, пабудаваная гвардзейцамі Пятра I у памяць перамогі каля вёскі Лясной. М. Рашэўскі. Ніва. 1899.

У ансамбль уваходзіла таксама Пятроўская царква, пабудаваная воінамі расійскай арміі ў 1708 г. адразу пасля бітвы па загаду Пятра I. Складалася з выцягнутага прамавугольнага ў плане асноўнага зрубу, накрытага шатровым дахам з галоўкай у цэнтры, і квадратнага ў плане алтарнага (з невысокімі сакрысціямі па баках) зрубу, завершанага таксама галоўкай. Сцены былі вертыкальна ашаляваныя, вокны прамавугольныя. У інтэр’еры знаходзіліся медныя мемарыяльныя дошкі з графічнымі выявамі бітвы. Не збераглася.

ЗноскіПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

СпасылкіПравіць