Спаса-Праабражэнская царква (Міронім)

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Міронім Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі.

Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
52°56′46,85″ пн. ш. 25°25′56,66″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Міронім
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая
Благачынне Івацэвіцкае
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Будаўнік Леанард Аўгусцінавіч Кржыжаноўскі
Архітэктар Г. М. Меер
Будаўніцтва 18661869 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000313шыфр 113Г000313
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1866—1869 гадах з бутавага каменю і цэглы на месцы драўлянай царквы 1752 года[1]. Праект складзены 15 верасня 1865 года архітэктарам Г. М. Меерам[2]. Будаўніцтвам храма кіраваў грамадзянскі інжынер Леанард Кржыжаноўскі[2].

У 1894 годзе прыхаджане на свае ахвяраванні паставілі вакол храма мураваную агароджу з брамай, над аркай якой абраз «Спас Нерукатворны».

Архітэктура правіць

 
Праект царквы аўтарства Г. Меера

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавая падоўжна-восевая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя царквы складаецца з трох’яруснай (васьмярык на 2 чацверыках) званіцы, прамавугольнай у плане трапезнай, кубападобнага са скошанымі вугламі асноўнага аб’ёму, пяціграннай апсіды. У сілуэце храма дамінуюць цыбулепадобныя купалы на шатры званіцы і гранёным барабане над васьмісхільным пакатым дахам асноўнага аб’ёму. Ніжні і верхні ярусы званіцы акаймаваны паясамі трохвугольных франтончыкаў. Галоўны ўваход вырашаны шырокім арачным парталам.

Каларыстычнае рашэнне заснавана на спалучэнні паліхромнай бутавай муроўкі сцен з атынкаванымі элементамі архітэктурнага дэкору, які ўключае вуглавыя лапаткі, плоскія з руставанымі імпастамі ліштвы арачных аконных праёмаў, карнізы і цягі, філёнгавы цокаль.

Малітоўная зала перакрыта парусным скляпеннем. Алтарная частка вылучана трох’ярусным драўляным іканастасам, спраектаваным ў 1868 годзе архітэктарам Кржыжаноўскім[3].

Зноскі

  1. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 13, арк. 2.
  2. а б Кулагин А. Н. Архивные сведения о гродненских зодчих XIX — начала XX веков // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 23. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 47—49
  3. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна ф. 97, воп. 1, спр. 13, арк. 49.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць