Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Шэбрын)

Свята-Прачысценская царква — праваслаўная царква, помнік класіцызму XVIII стагоддзя. Знаходзіцца на галоўнай вуліцы ў в. Шэбрын Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў 179398 гг. з цэглы. Адрэстаўрыравана ў 2001—2002 гадах.

Праваслаўны храм
Свята-Прачысценская царква
52°05′53,89″ пн. ш. 23°53′22,45″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Шэбрын
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар невядомы
Будаўніцтва 17931798 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000132шыфр 113Г000132
Стан Дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Апісанне правіць

У архітэктуры ўвасобіўся лаканічны, строгі і рытмічны стыль класіцызму. Просты і кампактны прамавугольны ў плане аб'ём накрыты 2-схільным дахам, 3-вугольны франтон якога завяршае плоскасны галоўны фасад. Ён, як і бакавыя фасады, рытмічна расчлянёны шырокімі лапаткамі, лучковымі аконнымі праёмамі і нішамі. Вуглы будынка акруглены.

Інтэр'ер правіць

Зала храма 4 драўлянымі слупамі падзелена на 3 нефы. Бакавыя 2-павярховыя рызніцы і апсіда паміж імі ўчынены ўнутры асноўнага аб'сму і злучаны паміж сабой шырокімі бакавымі арачнымі прасветамі; нал уваходам хоры. Апсіда асветлена 8-граннай люкарнай.

Званіца правіць

Мураваная званіца пастаўлена асобна збоку перад храмам і вырашана ў адзіным з царквой архітэктурным стылі: цэнтрычнае, квадратнае ў плане вежападобнае збудаванне пад шатровым дахам з макаўкай. Плоскасныя грані крапаваны вуглавымі пілястрамі і прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі.

Літаратура правіць

  • Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць