Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Востраў)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Востраў Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
Свята-Раства-Багародзіцкая царква са званіцай
Свята-Раства-Багародзіцкая царква са званіцай
51°54′55,76″ пн. ш. 26°13′00,63″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Востраў
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Дата пабудовы 1720 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Царква ў 1939 годзе

Гісторыя правіць

Храм пабудаваны ў 1720 г. з дрэва ў цэнтры вёскі, перабудаваны ў 1891 г. Перад царквой пастаўлена трох’ярусная зрубна-каркасная званіца, накрытая чатырохгранным гонтавым шатром.

Архітэктура правіць

 
Царква
 
Званіца

Помнік народнага драўлянога дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам, які над апсідным трохсценкам пераходзіць у вальмавы. Над галоўным фасадам у дах урэзана чацверыковая званічка з цыбулепадобнай галоўкай, што надае форме фасаднага франтона трапецападобны выгляд. Над апсідай макаўка на гранёным барабане. Уваход арганізаваны праз нізкі прамавугольны прытвор пад двухсхільным дахам. Вертыкальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і бусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Інтэр’ер правіць

Абраз 18 — 19 ст. «Маці Божая Замілаванне».

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць