Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Вялікая Кракотка)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Вялікая Кракотка Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
53°01′20,21″ пн. ш. 24°58′05,4″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вялікая Кракотка
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Навагрудская і Лідская
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Дата пабудовы 1883 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1883 годзе з бутавага каменю. У 1959—1961 гадах храм закрылі і размясцілі ў ім клуб. У 1990—1991 гадах царква была адноўлена. 29 чэрвеня 2009 года сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы заснаваў на тэрыторыі храма мужчынскі манастыр.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным аб’ёмам пад двухсхільным дахам, які над трохграннай апсідай пераходзіць у трохграннае вальмавае пакрыццё. Над прытворам узведзена 1-ярусная шатровая званіца. Плоскасныя бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, атынкаваныя і пабеленыя ліштвы якіх разам з вуглавымі лапаткамі і карнізам вылучаюцца на паліхромным фоне бутавай муроўкі. Уваход вырашаны кілепадобным парталам з руставанымі лапаткамі. Здвоеныя аконныя праёмы бакавых фасадаў маюць стральчатую форму.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць