Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лахва)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Лахва Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
52°12′55,28″ пн. ш. 27°06′22,11″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Лахва
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата пабудовы 1889 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000465шыфр 113Г000465
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Раства-Багародзіцкая царква ў 1929 годзе

Знаходзіцца непадалёк ад цэнтра вёскі, каля р. Смердзь. Пабудавана ў 1889 г. з цэглы на месцы фундаванага князем Радзівілам касцёла 17 ст.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Планіровачна развіта па падоўжнай восі. Галоўнае месца займае кубападобны асноўны 5-купальны аб'ём, да якога з усходу далучаецца паўкруглая апсіда з 2 бакавымі рызніцамі, з заходу — невялікі бабінец і масіўная званіца. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя створана на кантрасце высокай чатырох'яруснай (2 васьмерыкі на 2 чацверыках) шатровай званіцы і ніжэйшых храмавых аб'ёмаў. Апрацоўка фасадаў багатая — высокія двух'ярусныя карнізы, прафіляваныя паясы, какошнікі, перспектыўныя парталы.

Інтэр’ер правіць

 
Інтэр’ер
 
Іаан Златавуст. Канец 17 ст. МСБК НАН

У інтэр'еры знаходзяцца абразы 17 — 18 ст.: «Іаан Златавуст», «Уваскрасенне — сашэсце ў пекла», «Маці Божая Адзігітрыя», «Спас» (17 ст.), драўляная скульптура «Укрыжаванне» 19 ст.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць