Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лемяшэвічы)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Лемяшэвічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
Царква Раства Багародзіцы са скульптурай Ісуса
Царква Раства Багародзіцы са скульптурай Ісуса
52°05′21,91″ пн. ш. 26°19′22,55″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Лемяшэвічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Архітэктурны стыль з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю
Архітэктар Вайковіч
Будаўніцтва 18721881 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000570шыфр 112Г000570
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Царква ў 1912 годзе. І. Сербаў

Пабудавана ў 1872 — 1881 гг. з дрэва архітэктарам Вайковічам.

Архітэктура правіць

Твор народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з кубападобнага цэнтральнага зруба, да якога далучаюцца прамавугольныя бабінец, бакавыя прыдзелы і апсіда. У прасторавай кампазіцыі пануе трох'ярусная шатровая званіца і цэнтальны зруб, накрыты чатырохсхільным дахам з какошнікамі і шлемападобным купалам у завяршэнні чацверыковага барабана.

Інтэр'ер правіць

Абраз «Цуд Мікалая, які ратуе тапельцаў». Выкананыя з саломкі царскія вароты іканастаса канца 18 ст., якія зараз захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць