Адкрыць галоўнае меню

Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Радчыцк)

Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
Царква ў Радчыцку. І. Сербаў, 1912
Царква ў Радчыцку. І. Сербаў, 1912
51°57′26,45″ пн. ш. 26°34′25,23″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Радчыцк
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Архітэктурны стыль класіцызм
Заснавальнік Аляксандр Скірмунт
Будаўніцтва 18371841 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000690шыфр 113Г000690

Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Брэсцкая вобласць)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
Свята-Раства-Багародзіцкая царква

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Радчыцк Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

ГісторыяПравіць

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1837-1841[1] гг. з цэглы па фундацыі пінскага павятовага харунжага (1814—1817) і пінскага павятовага маршалка (1823—1829) Аляксандра Скірмунта[2], бацькі Гелены Скірмунт[3]. Аляксандр Скірмунт (1793-1845) пахаваны побач з храмам, магіла захавалася.[4]

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Адносіцца да тыпу крыжова-купальных храмаў. Вырашана цэнтрычным васьмігранным аб'ёмам, перакрытым драўляным гранёным паўсферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Тарцы крылаў дэкарыраваны 4 порцікамі. Фасады прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі (уплыў рэтраспектыўна-гатычнага стылю).

Інтэр'ерПравіць

Абраз «Маці Божая Адзігітрыя» (1760, перанесены з іканастаса царквы в. Рухча).

Зноскі

  1. Приход храма Рождества Пресвятой Богородицы д.Радчицк Столинского района (руск.) . Пинская и Лунинецкая епархия Белорусского Экзархата РПЦ. Праверана 24 лістапада 2016.
  2. Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. СПб., 1864.
  3. Калоднае (бел.) . orda.of.by. Праверана 5 лістапада 2016.
  4. Магіла Аляксандра Скірмунта ў Радчыцку на Globus.tut.by

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

СпасылкіПравіць