Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Гудзевічы)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Праваслаўная царква | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
53°22′05,29″ пн. ш. 24°10′13,25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Гудзевічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Мастоўскае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Архітэктар | Віктар Міхаэліс |
Дата заснавання | 1852 |
Дата пабудовы | 1852 год |
Асноўныя даты | |
1877 — рэканструкцыя царквы |
|
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершая царква была драўлянай і з’явілася прыкладна ў XVI стагоддзі. У канцы XVII стагоддзя быў пабудаваны новы храм, які пазней перанеслі у вёску Семярэнкі, дзе ён згарэў. Спачатку ён быў праваслаўны, потым стаў уніяцкі. У 1830-я гады царква стала зноў праваслаўнай.
Цяперашняя царква была збудавана ў 1852 годзе па праекце Віктара Міхаэліса[1]. Аднак неўзабаве былі выяўлены расколіны ў сценах — вынік нядобрасумленна выкананых пры мураванні сцен работ. Намаганнямі святара Віктара Абрамовіча ў 1877 годзе былі выкананы работы па перабудове сцен храма, затым зроблены дзве прыбудоўкі, дзякуючы чаму царква прыняла крыжападобную форму[2].
Праект перабудовы ў 1866 годзе распрацаваў архітэктар Уласаў, але не быў зацверджаны, і ў 1873 годзе архітэктар Якуб Фардон склаў новы праект царквы на 700 чалавек. У 1909 годзе архітэктар Вільгельм Срока выканаў праект званіцы[3].
Архітэктура
правіцьВырашана прамавугольным аб’ёмам, франтальны фасад якога завершаны двух’яруснай чацверыковай званіцай пад шатром з макаўкай (прыбудавана замест драўлянай). Галоўны ўваход вырашаны старажытнарускім рундуком на здвоеных калонах-дыньках. У тым жа стылі і кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў.
Зноскі
- ↑ Свята-Ражства-Багародзіцкая царква ў в. Гудзевічы. — Мастоўская раённая бібліятэка, 22 лістапада 2018. (бел.)
- ↑ Белакоз, А. Музей у Гудзевічах : гісторыка-краязнаўчыя артыкулы. Кніга першая / Алесь Белакоз; уклад. і прадм. С. Чыгрына. — Мінск : Кнігазбор, 2012. — 200 с. ISBN 978-985-7057-12-2. — С. 8—11
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 8, воп. 2, спр. 1938, арк. 16.
Літаратура
правіць- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мастоўскага раёна/ Уклад. А. С. Сабасцян. — Мн., 2002. — С.533.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4. — С. 133
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Гудзевічы)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Гудзевічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Гудзевічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)