Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Дзівін)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Славутасць | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
![]() | |
51°57′33″ пн. ш. 24°34′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | 1902 год |
Матэрыял | драўніна |
![]() |
Гісторыя Правіць
Царква пабудавана ў 1902 годзе з дрэва. Хадайніцтва аб будаўніцтве новай праваслаўнай царквы на месцы струхлелай было пададзена прыхаджанамі ў 1879 годзе.[1]
Архітэктура Правіць
Помнік архітэктуры неарускага стылю. Мае чатырохчасткавую аб’ёна-прасторавую кампазіцыю: прытвор-званіца, кароткі бабінец, кубападобны аб’ём малітоўнай залы з нізкімі бакавымі прыдзеламі, пяцігранная апсіда. Дамінуючы франтальны аб’ём набыў складаную зрубную кампазіцыю: над прамавугольным папярочным зрубам прытвора з кубападобнай узвышанай цэнтральнай часткай узведзены трох’ярусны васьмярык званіцы, завершаны шатром з макаўкай. Над пакатым чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму надбудаваны нізкі чатырохгранны пастамент для васьміграннага барабана, завершанага цыбулепадобным купалам. Уваход арганізаваны праз нізкі прытвор пад двухсхільным дашкам. Гарызантальна ашаляваныя фасады апяразаны разнымі фрызамі і падзорамі. Унутры апсіда вылучана драўляным іканастасам.
Зноскі Правіць
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 23, воп. 1, спр. 21.
Літаратура Правіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Дзівін)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Дзівін) на сайце Radzima.org
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Дзівін) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква ў Дзівіне на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)