Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Дубае)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваная ў 1811 г. па фундацыі памешчыцы Клацільды Куржанецкай у в. Дубае Пінскага раёна.

Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
52°05′48,43″ пн. ш. 25°46′39,85″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дубае
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1811 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000560шыфр 112Г000560
Стан працуе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асобна пастаўлена драўляная званіца.

У 19031973 гг. царква была зачынена, зараз дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.

Архітэктура

правіць

Мае цэнтрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Мураваны васьмігранны ў плане асноўны аб'ём увянчаны купалам з дэкаратыўнай галоўкай. Прамавугольныя ў плане алтарная апсіда і бабінец з хорамі накрытыя двухсхільнымі дахамі з франтонамі на тарцах. Сцены бакавых фасадаў завершаныя невысокімі атыкамі. Галоўны ўваход аздоблены дэкаратыўным франтонам з сухарыкамі. Сцены прарэзаныя паўцыркульнымі вокнамі з ажурнымі кратамі, завершаныя прафіляваным карнізам з трыгліфным фрызам. Вуглы будынку апрацаваныя рустам. Прафіляваныя цягі, карніз, фрыз, франтон і іншыя элементы дэкору фасадаў пафарбаваныя ў белы колер.

Інтэр'ер

правіць

У васьмігранную залу выступаюць падтрыманыя 2 драўлянымі калонамі хоры. Фрэскавая размалёўка 1885 г. выканана ў тэхніцы грызайль Зданевічам. Апсіда вылучана трох'ярусным іканастасам. Алтарная частка і асноўны аб'ём размаляваныя архітэктарскімі кампазіцыямі.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць