Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лахва)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Лахва Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
![]() | |
52°12′55,28″ пн. ш. 27°06′22,11″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Лахва |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | 1889 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца непадалёк ад цэнтра вёскі, каля р. Смердзь. Пабудавана ў 1889 г. з цэглы на месцы фундаванага князем Радзівілам касцёла 17 ст.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Планіровачна развіта па падоўжнай восі. Галоўнае месца займае кубападобны асноўны 5-купальны аб'ём, да якога з усходу далучаецца паўкруглая апсіда з 2 бакавымі рызніцамі, з заходу — невялікі бабінец і масіўная званіца. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя створана на кантрасце высокай чатырох'яруснай (2 васьмерыкі на 2 чацверыках) шатровай званіцы і ніжэйшых храмавых аб'ёмаў. Апрацоўка фасадаў багатая — высокія двух'ярусныя карнізы, прафіляваныя паясы, какошнікі, перспектыўныя парталы.
Інтэр’ер
правіцьУ інтэр'еры знаходзяцца абразы 17 — 18 ст.: «Іаан Златавуст», «Уваскрасенне — сашэсце ў пекла», «Маці Божая Адзігітрыя», «Спас» (17 ст.), драўляная скульптура «Укрыжаванне» 19 ст.
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лахва)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лахва) на сайце Radzima.org
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лахва) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лахва) на сайце «Архіварта»