Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Наваельня)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Наваельні Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Размешчана на паўднёвай ускраіне мястэчка, на вуліцы Наваельненская плошча. Пабудавана ў 18761879 гадах з цэглы паводле праекта архітэктара А. Лазінскага на месцы спаленай царквы.

Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
Church in Navajelnia.jpg
53°27′10,3″ пн. ш. 25°34′46,9″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Гарадскі пасёлак Наваельня
Канфесія Праваслаўе
Епархія Навагрудская епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Аўтар праекта А. Лазінскі
Будаўніцтва 18761879 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000702шыфр 413Г000702
Стан дзейнічае

ГісторыяПравіць

У 1872 годзе члены Наваельненскага папячыцельства хадайнічаюць перад гродзенскай царкоўна-будаўнічай прысутнасцю: «Давно мы имеем необходимую нужду в новой церкви. Более десятка лет после того как сгорела от громового удара наша деревянная церковь мы должны были ходить на богослужение в ближайшую Дворецкую церковь… Мы в 1864 году устроили на свои скудные средства маленькую кладбищенскую церковь, покрыта соломой». У хадайніцтве далей просяць пабудаваць калі не мураваную, то хаця б драўляную царкву. Хадайніцтва было задаволена, і ў 1876—1879 гадах на месцы спаленай узводзіцца новая мураваная царква паводле праекта архітэктара А. Лазінскага.

У выданні «Гродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века» апісваецца каменная царква з каменнай званіцай, абнесеная драўлянай агароджай. Царква пабудавана ў 1878 годзе на месцы былой драўлянай царквы, пастаўленай ў 1755 г., якая згарэла ў 1847 г. Пры царкве было заснавана царкоўна-прыходскае папячыцельства, працавалі дзве школы ў Ведравічах і Наваельні з 84 навучэнцамі хлопчыкамі і 11 дзяўчынкамі. Настаяцелем храма быў Аляксандр Дубінскі, рукапаложаны 2 ліпеня 1895 г.

У склад прыходу ўваходзілі вёскі Наваельня, Аханяны, Ведравічы, Варакомшчына, Карыца, Ліжэйкі, Навасёлкі, Рабкі, Селівонкі, Талкуны. Да царквы належала 814 прыхаджан мужчын і 888 жанчын, а разам 1702 чалавекі.

Памятныя кніжкі Гродзенскай губерніі захавалі прозвішчы некаторых святароў Свята-Раства-Багародзіцкай царквы, г.п. Наваельня: Уладзімір Шалкоўскі (1882), Якаў Іллюкевіч (1890—1892), Аляксандр Дубінскі (1895—1897), Віталь Лукашэвіч (1902), Ілля Маісевіч (1904), Канстанцін Кладніцкі (1906—1915) (даты пададзены па гадах выхаду Памятных кніжак Гродзенскай губерніі).

У 2010 годзе царква была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіяльнага значэння.

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з кубападобнага аб’ёму малітоўнай залы пад пакатым 4-схільным дахам, прамавугольнай трапезнай (званіца над ёй была разбурана) і апсіды. На даху — цыбулепадобны купал на 8-гранным барабане. Над уваходам і апсідай — макаўкі. Арачныя аконныя праёмы і круглыя люкарны бакавых фасадаў аб’яднаны ў 2 ярусы агульнай кілепадобнай ліштвай. Кілепадобнымі аркамі вырашаны ўваходныя парталы 3 паперцей і абрамленні арачных аконных праёмаў. Дэкор фасадаў уключае крапаваныя шырынкамі пілястры, прафіляваныя карнізы, аркатурныя фрызы, нішы. Зала царквы перакрыта цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках.

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн.: БелЭн, 2007. — стар. 292.
  • Памяць: Дзятлаўскі раён. Мінск: Універсітэцкае, 1997, стар.362.
  • Гродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века, издание второе, Воронеж 1899 г.
  • Памятныя кніжкі Гродзенскай губерніі на 1866, 1867, 1869, 1874, 1877, 1882, 1890, 1892, 1896, 1897, 1902, 1904, 1906, 1908, 1909, 1912, 1915 гады.

СпасылкіПравіць