Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Парахонск)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Парахонск Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
52°13′37,26″ пн. ш. 26°27′12,61″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Парахонск |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | 1888 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000578 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1888 г. з дрэва[1]. У 1902 г. пабудавана цагляная царкоўнапрыходская школа.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана 3-зрубнай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор, малітоўная зала, прамавугольная апсіда. Асноўны кубападобны зруб накрыты пакатым 4-схільным дахам, над якім узведзены светлавы 8-гранны барабан з цыбулепадобным купалам. Над прытворам васьмерыковая званіца, завершаная востраканечным шпілем. Уваход праз ганак у выглядзе утрыраванага 2-слуповага порціка. Гарызантальна ашаляваныя сцены дэкарыраваны разным накладным дэкорам, запазычаным з ордэрнай мураванай архітэктуры: ліштвы з сандрыкамі прамавугольных аконных праёмаў, лапаткі.
Інтэр'ер
правіцьУ інтэр'еры малітоўная зала мае 2-светлавую прастору, у якую адкрываюцца памяшканні апсіды. У габарытах залы вылучаны прытвор з бакавымі прасвірняй і хрысцільняй.
Зноскі
- ↑ РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 817, арк. 121.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Парахонск) на сайце Radzima.org
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Парахонск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Парахонск) на сайце «Архіварта»