Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Пацавічы)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Пацавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі.

Славутасць
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
Пацавічы. Царква Раства Багародзіцы.jpg
53°19′24″ пн. ш. 24°41′34″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Аграгарадок Пацавічы
Канфесія БПЦ
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская епархія
Дата пабудовы 1867 год
Лагатып Вікісховішча Свята-Раства-Багародзіцкая царква на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Пабудавана ў 1867 годзе з дрэва.

АрхітэктураПравіць

 
Царква з боку апсіды

Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным вертыкальна выцягнутым зрубам пад двухсхільным дахам, трохвугольны ўсечаны франтон якога завершаны цыліндрычным каркасным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай: над алтарнай часткай макаўка. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Франтальны фасад расчлянёны 3 прамавугольнымі дзвярнымі праёмамі з разнымі сандрыкамі і лапаткамі ў прасценках.

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

СпасылкіПравіць