Свята-Раство-Багародзічны жаночы манастыр (Брэст)

Свята-Раство-Багародзічны жаночы манастыр ― жаночы манастыр у Брэсце. Знаходзіцца на Шпітальным востраве ў Крэпасці[1].

Манастыр
Свята-Раство-Багародзічны жаночы манастыр
52°04′37″ пн. ш. 23°39′27″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Брэст
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Дата заснавання 2001
Сайт obitel-brest.by
Map

Гісторыя

правіць

Папярэдні манастыр быў мужскі і знаходзіўся ў Замухавеччы. У манастыры былі два храмы: у гонар Нараджэння Багародзіцы і Пачэснага Крыжа (апошні заснаваны ў пачатку XV стагоддзя жонкай князя Вітаўта княгіняй Ганнай Святаславаўнай). У 1819 годзе будынкі манастыра згарэлі.

У 2001 годзе жаночы манастыр у гонар Нараджэння Багародзіцы быў адноўлены. У 2005 годзе гарадскія ўлады перадалі манастыру ў сталае карыстанне двухпавярховы будынак Брэсцкай крэпасці, у якім раней была палкавая школа 84-га стралковага палка. Манастыр таксама атрымаў 88 сотак зямлі.

Крыніцы

правіць
  1. Раства-Багародзіцкая царква(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць
  • Па святых месцах Беларусі // Беларускі праваслаўны каляндар, 2006 : звод іменаў святых, святыя зямлі Беларускай, рэлігійныя дзеячы XX ст., па святых месцах Беларусі / укладальнік Л. Я. Кулажанка, Т. А. Матрунчык. ― Мінск, 2005. — С 136—142.
  • Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2001.

Спасылкі

правіць