Свята-Троіцкая царква (Вялікая Сваротва)

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у Беларусі на ўскраіне вёскі Вялікая Сваротва (Баранавіцкі раён, пры выездзе на вёсу Моўчадзь), помнік архітэктуры класіцызму XIX ст. Адзіная ў сучаснай Беларусі царква трохвугольнай у плане формы.

Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
Vialikaja Svarotva carkva.JPG
53°22′24,29″ пн. ш. 25°46′02,10″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Вялікая Сваротва
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1823 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр [1]шыфр

ГісторыяПравіць

Першая драўляная царка ўзведзена ў XVIII стагоддзі. Новы храм з бутавага каменю і цэглы пабудаваны ў 1823 годзе на сродкі памешчыка Назабытоўскага. У 1886 годзе пастаўлена царкоўнапрыходская школа. Адрэстаўравана ў пачатку XXI стагоддзя. Перад храмам пастаўлена мураваная арачная брама.

2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь царкве нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэспубліканскага значэння[1].

АрхітэктураПравіць

Царква ўяўляе сабой цэнтрычнае 3-вугольнае ў плане двухяруснае збудаванне з шатровым верхам і макаўкай. Вуглы вылучаны калонамі і руставанымі лапаткамі, восі граняў па ярусах — арачнымі аконнымі праёмамі з глыбокім адхіламі ў сценах (таўшчыня 1 м). Унутры зала перакрытая плоскай столлю. У 1868 годзе ўстаноўлены іканастас светла-блакітнай афарбоўкі на 13 абразоў.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць