Адкрыць галоўнае меню

Свята-Троіцкая царква (Гарадок)

Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
55°27′35,83″ пн. ш. 29°59′26,82″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Гарадок
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Віцебская і Аршанская епархія
Дата пабудовы 1999 год
Стан дзейнічае

Свята-Троіцкая царква (Віцебская вобласць)
Свята-Троіцкая царква
Свята-Троіцкая царква

Свята-Троіцкая царква — праваслаўная царква, пабудавана ў Гарадку ў 1999 годзе паводле праекта архітэктара Ю. Г. Сакалоўскага на аснове папярэдняй царквы.

АрхітэктураПравіць

Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам з паўкруглай апсідай. Накрыта пакатым 4-х схільным дахам, над якім узвышаецца 8-гранны барабан зграбных прапорцый са сферычным купалам, узведзеным на нізкі чацверыковы пастамент. Да асноўнага аб'ёму далучана званіца. Бакавыя фасады асіметрычна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі.

У архітэктуры выкарыстаны класіцыстычныя рудыменты папярэдняга будынка — перамычкі з замковым каменем аконных праёмаў, вуглавая рустоўка, сферычны купал.

Інтэр'ерПравіць

Прастора інтэр'ера, перакрытая плоскай столлю, пашыраецца за кошт адкрыцця ў яе светлавых кубападобнага і 8-граннага барабанаў па цэнтры даху, якія падтрыманы шырокімі аркамі. Апсіда вылучана мураванай перагародкай, на якой створаны драўляны іканастас. Над уваходам хоры на 4 слупах і перакінутай цераз іх аркадзе.

ЛітаратураПравіць

  • Кулагін, А. М. Свята-Троіцкая царква, г. Гарадок / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік. — Мн., 2001. — С. 56.

СпасылкіПравіць