Свята-Троіцкая царква (Мікасецк)

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Мікасецк Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Славутасць
Свята-Троіцкая царква
Царква з боку апсіды
Царква з боку апсіды
54°53′44″ пн. ш. 27°00′07″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Мікасецк
Канфесія БПЦ
Епархія Маладзечанская епархія
Першае згадванне 1926
Дата пабудовы 1926 год
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

На паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1926 годзе з дрэва.

Архітэктура правіць

Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з прыдзелам з паўночнага бакавога фасада, накрытых перакрыжаваннымі двухсхільнымі дахамі, завершанымі 4 галоўкамі. Да галоўнага фасада далучана двух’ярусная чацверыковая званіца з шатровым верхам і галоўкай. Ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі фасады члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Інтэр’ер правіць

У інтэр'еры апсіду вылучае двух’ярусны драўляны іканастас.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4