Свята-Троіцкая царква (Храпавічы)

Свята-Троіцкая царква ў вёсцы Храпавічы Віцебскага раёна. Знаходзілася ў 38 сажнях ад мураванага храма. Пабудавана ў 1785. На 1910 ацэнена ў 3000 руб., адзначана ў добрым стане.

Праваслаўная царква
Свята-Троіцкая царква
Краіна Беларусь
Вёска Храпавічы
Архітэктурны стыль Беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1785 год
Стан не захавалася

АрхітэктураПравіць

Твор народнага драўлянага дойлідства. Была вырашана крыжовым ў плане зрубам (даўжыня са званіцай — 8,5, найбольшая шырыня — 7,5, вышыня да карніза — 3,5 сажня). Над бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі ўзвышаўся купал, над шатром двух'яруснай званіцы (вышыня да карніза 5 сажняў) — галоўка. Фасады чляніліся 9 вялікімі і 4 малымі (у барабане купала) вокнамі і 2 дзвярамі.

Унутры апсіду вылучаў 4-калонны іканастас (4х3,5 сажня).

ЛітаратураПравіць

  • Кулагін, А. М. Страчаная архітэктурная спадчына / А. М. Кулагін // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С.

СпасылкіПравіць