Свята-Троіцкая царква (Аздамічы)
Свята-Троіцкая царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Аздамічах Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю з рысамі мадэрну.
Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
![]() Царква Святой Тройцы | |
52°01′04″ пн. ш. 27°29′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Аздамічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль з рысамі мадэрну |
Дата пабудовы | 1893 год |
![]() |
ГісторыяПравіць
Да 1796 году Аздаміцкі прыход складаўся толькі з аднаго сяла Аздамічы, прыкладна у тым жа годзе да яго была далучана вёска Цераблічы, у 1817 годзе — вёска Кароцічы, а ў 1867 годзе прыпісаны Альгомель і Талмачава.
Калі менавіта быў створаны Аздаміцкі прыход і калі была пабудавана першая царква не вядома. З «Кліровых ведомостей» за 1809 год відаць, што царква Святой Жываначальнай Тройцы і прыход пры ёй існавалі ўжо ў XVI стагоддзі і царква мела ў тыя часы дакументы на царкоўную зямлю. Папярэдняя царква, згаданая ў 1864 годзе і пабудаваная на дубовых сваях, існавала да 1873 года. 17 красавіка 1874 года пачалі разбіраць старую царкву, а 30 красавіка закладаць новую, якакая была пабудавана і асвечана да 28 снежня 1877 года. Цяперашні храм быў пабудаваны ў 1893 годзе.
АрхітэктураПравіць
Размешчана на паўднёвай ускраіне вёскі, каля ракі Маствы. Вырашана па каноне чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: прытвор-званіца васьмярык на чацверыку, трапезная, кубападобны зруб малітоўнай залы, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце храма дамінуюць шпіль над шатровым пакрыццём званіцы і цыбулепадобная галоўка на васьмігранным трох’ярусным барабане над шатровым дахам цэнтральнага аб’ёму. Гарызантальна ашаляваныя фасады (цокальная частка вертыкальна ашалявана) прарэзаны адзінарнымі і строенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Архітэктурны декор абмежаваны вуглавымі лапаткамі са стылізаванамі капітэлямі, крыжовымі люкарнамі.
На царкоўны пагост вядзе цагляная трохпралётная арачная брама ў агароджы. Маецца прыпісная капліца.
У інтэр’еры трапезная шырокім арачным прасветам адкрываецца у малітоўную залу, перакрытую шатровым скляпеннем даху. Апсіда вылучана трох’ярусным іканастасам у «рускім» стылі. У царкве абраз 19 ст. «Святы Мікалай».
СвятарыПравіць
У розныя часы у Аздамічах працавалі наступныя святары:
Імя святара | Годы жыцця | Годы службы у Аздамічах |
---|---|---|
Мікалай Сямёнавіч Сулкоўскі | 1740 — 30.5.1812 | 1786 — 30.5.1812 |
Стэфан Сулкоўскі | 1813 — 1824 | |
Гаўрыл Дабравольскі | 1801 — 1829 | 1.1.1824 — 27.1.1829 |
Сямён Фёдаравіч Сулкоўскі | 1831 — 1837 | |
Стэфан Сулкоўскі | 1837 — студзень 1845 | |
Стэфан Лукашэвіч | люты 1845 — красавік 1845 | |
Іанн Паплаўскі | красавік 1845 — май 1852 | |
Данііл Шэлюцін | кастрычнік 1852 — снежань 1853 | |
Аляксандр Лукашэвіч | студзень 1854 — снежань 1862 | |
Павел Прорвіч | студзень 1863 — 4.11.1865 | |
Фёдар Васільевіч Чысцякоў | 1824 — 1891 | 4.11.1865 — 15.10.1891 |
Якінф Пятровіч Былінскі | 31.07.1870 — 1943 | 09.03.1892 — 13.07.1895 |
Пётр Мікалаевіч Гаховіч | 1864 - | верасень 1895 — кастрычнік 1904 |
Іларыон Бразоўскі | кастрычнік 1904 — май 1907 | |
Мікалай Мігай | 1.6.1907 - | |
Ніканор Катульскі | 4.11.1884 - | 16.6.1929 — 1935 |
Мікалай Яноўскі | 13.02.1908 — 4.6.1995 | 1940 — ліпень 1943. |
не вядома | ||
Якаў Якімавіч Танканог | 1888 | 1952 — 1954 |
Аляксандр Варніцкі | 1916 — 3.06.2003 | 1954 — 2001 |
Аляксандр Вабішчэвіч | 1974 - | 2001 - |
ЛітаратураПравіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Троіцкая царква (Аздамічы)
- Свята-Троіцкая царква (Аздамічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Троіцкая царква (Аздамічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Аздамічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)