Свята-Троіцкая царква (Ельск)

Свята-Троіцкая царква — праваслаўная царква ў Ельску. Помнік драўлянага дойлідства.

Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
Ельск 2011.jpg
51°48′12,23″ пн. ш. 29°09′07,15″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Ельск
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Тураўская епархія
Архітэктурны стыль Беларускае народнае дойлідства
Будаўніцтва 17691780 гады
Сайт troitca.cerkov.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Пабудавана ў 17691780 гг. у г. Ельск (вул. Ленінская, 3). Мае рысы стылю класіцызму. У 18701871 гг. да бабінцу прыбудаваная званіца (васьмярык на двух чацверыках), завершаная высокім шатром.

АрхітэктураПравіць

Пяцізрубны крыжова-купальны храм. Цэнтральны васьмігранны зруб (даўжыня 23 м, шырыня 14 м, вышыня 11,8 м) завершаны масіўным светлавым васьмерыком з купальным пакрыццём. Прамавугольны бабінец, гранёныя алтарныя і бакавыя зрубы накрытыя пакатымі двухсхільнымі дахамі з вальмамі на тарцах. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі і прарэзаныя вокнамі з паўцыркульнымі завяршэннямі.

Інтэр’ерПравіць

У інтэр’еры дамінуе двухсветлавая прастора сяродкрыжжа, перакрытая гранёным шатровым скляпеннем. У яе шырокімі прасветамі адкрываюцца бакавыя памяшканні. Над бабінцам размешчаны хоры. Апсіда вылучана драўляным іканастасам.

У 19391941 гг. царква была зачынена, зараз дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць