Свята-Троіцкая царква (Мядзел)
Свята-Троіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у г. Мядзел Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада.
Славутасць | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
54°52′00″ пн. ш. 26°56′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мядзел |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Будаўніцтва | 2006 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьХрам асвячоны ў 2006 годзе[1].
Архітэктура
правіцьПабудавана з цэглы паводле праекта архітэктара Л.Леўчанкі.
Храм вырашаны ў рэтраспектыўных традыцыях маскоўскага царкоўнага дойлідства 17 ст. Кананічнаы аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з шырокага прытвора-трапезнай, над якой узведзена 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца, далей пануе кубападобны аб’ём малітоўнай залы з маляўнічым 5-купаллем у завяршэнні. Тры ўваходы вылучаны ганкамі-рундукамі. Старажытны матыў закамар вылучаны арачнымі крапоўкамі фасадаў асноўнага аб’ёму, які арачнымі аконнымі праёмамі падзелены на 2 ярусы[2].
Зноскі
- ↑ Свята-Троіцкая царква (Мядзел) Архівавана 22 кастрычніка 2019.
- ↑ Свята-Троіцкая царква Архівавана 7 жніўня 2020.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Троіцкая царква (Мядзел) на сайце Глобус Беларусі (руск.)