Свята-Троіцкая царква (Цялуша)
Свя́та-Тро́іцкая царква́ — праваслаўны храм у аграгарадку Цялушы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка.
Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
| |
53°03′36″ пн. ш. 29°23′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Цялуша |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Бабруйская |
Благачынне | Бабруйска-Глускае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Дата пабудовы | 1902 год |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1902 годзе з цэглы. Адноўлена ў 1990-я гады. Да яе была прыпісана Міхайлаўская царква ў в. Панкратавічы.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры маскоўска-яраслаўскага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Руставаны цокаль з ружовага пясчаніку. Адназальны храм з паўкруглай апсідай і бакавымі рызніцамі, трапезнай і званіцай над прытворам. У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі дамінуе 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай. Кубападобны аб’ём малітоўнай залы пакрыты пакатым 4-схільным дахам з 5 цыбулепадобнымі купаламі. Сцены сіметрычна крапаваны трайнымі закамарамі. У пластычнай распрацоўцы фасадаў шмат цаглянага дэкору: аркатура, прафіляваныя карнізы і паясы, паўкалоны, нішы. Нізкая паўкруглая апсіда з пірамідальным дахам і бабінец дэкарыраваны аркатурнымі фрызамі. Прамавугольныя аконныя праёмы абрамлены масіўнымі пластычнымі ліштвамі з «бочкамі» і кілепадобнымі броўкамі.
Унутры малітоўная зала перакрыта корабавым скляпеннем. Апсіда вылучана 3-ярусным іканастасам. У 1-м ярусе званіца з 8-гранным самкнутым скляпеннем вылучаны бакавыя памяшканні прасвірні і лесвічнай клеткі званіцы.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Троіцкая царква (Цялуша)
- Свята-Троіцкая царква (Цялуша) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Цялуша) на сайце Radzima.org