Свята-Троіцкая царква (Янавічы, 1885)
Янавіцкая Свята-Троіцкая царква былая праваслаўная царква ў гарадскім пасёлку Янавічы.
Праваслаўная царква | |
Астраўская Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
| |
55°17′34,36″ пн. ш. 30°42′09,69″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Янавічы |
Дата пабудовы | 1885 год |
Стан | не захавалася |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1885 годзе з цэглы, у 1904 годзе адрамантавана. На 1910 год ацэньвалася ў 25 000 руб.
У 1884 годзе пры царкве пабудавана драўляная мужчынская, у 1908 годзе — жаночая аднакласная царкоўнапрыходскія школы. У 1902 годзе пабудавана мураваная двухпавярховая двухкласная царкоўнапрыходская школа.
Архітэктура
правіцьТвор архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Белакаменны зрам са званіцай меў памеры 14×8×4 сажні. У яго сілуэце панавалі 2 цыбульчатыя купалы над званіцай і бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі. Атынкаваныя фасады чляніліся 10 вялікімі і 11 малымі вокнамі, 4 абітымі жалезам дзвярамі.
Унутры атынкаваныя сцены былі пакрыты алейным роспісам на біблейскія сюжэты, выявамі святых. Апсіду вылучаў іканастас мастацкай работы (12×10 аршынаў, ацэнены ў 4000 руб.).
Літаратура
правіць- Кулагін, А. М. Страчаная архітэктурная спадчына / А. М. Кулагін // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 718.