Свята-Успенская царква (Германавічы)

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм, знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка Германавічы, на правым беразе ракі Дзісна. Пабудавана ў 1900 годзе з дрэва як стараверская.

Славутасць
Свята-Успенская царква
55°24′56″ пн. ш. 27°44′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Германавічы
Канфесія БПЦ
Епархія Полацкая і Глыбоцкая епархія
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 
Галоўны фасад

Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб пад 2-схільным дахам. Над галоўным фасадам, вылучаным ганкам, узвышаецца вежа-званіца, якую завяршае фігурная галоўка. Алтарная частка ўвянчана цыбулепадобным купалам на гранёным барабане.

Інтэр’ер правіць

Абразы ХІХ ст.: «Успенне Багародзіцы», «Маці Божая Адзігітрыя», «Жыццё Ільі Прарока», «13 святаў», «Раство Прасвятой Багародзіцы», «Тройца новазапаветная», «Святы Мікола».

Літаратура правіць

  • Свята-Успенская царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 56.
  • Свята-Успенская царква // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 443.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць