Свята-Успенская царква (Кавалі)

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Кавалі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Праваслаўны храм
Свята-Успенская царква
55°07′26″ пн. ш. 27°49′55″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Кавалі
Канфесія Праваслаўе
Епархія Полацкая і Глыбоцкая
Благачынне Глыбоцкае
Архітэктурны стыль барока
Дата пабудовы 1748 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000392шыфр 213Г000392
Стан дзейнічае
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Малюнак царквы 1896 года.

Пабудаваны ў 1748 годзе з дрэва як кармеліцкі касцёл. У 1840-х гадах перайшоў да праваслаўных. Істотна рэканструяваны ў канцы XIX стагоддзя. Асобна пастаўлена зрубная званіца з шатровым дахам над адкрытым каркасам 2-га яруса.

Архітэктура правіць

 
Званіца
 
Брама

Помнік драўлянага дойлідства з рысамі барока. Храм крыжовы ў плане: асноўны аб’ём з пяцігранай апсідай і бакавымі прамавугольнымі ў плане крыламі трансепта. Зруб завершаны агульным двухсхільным дахам і гарызантальна ашаляваны, сцены расчлянёны высокімі лучковымі аконнымі праёмам.

Над будынкам невялікая цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане. У выніку рэканструкцыі галоўны фасад атрымаў дзве чацверыковыя вежы па баках уваходнага партала.

У інтэр’еры вылучаецца сяродкрыжжа, вычленанае фігурнымі аркамі. Зала мае плоскае бэлечнае перакрыцце.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць